Архіў: III Мінскі фестываль моў

III Мінскі фестываль моў прайшоў 29 сакавіка 2015 г.

Гэтым разам ізноў павялічылася колькасць мерапрыемстваў Фестывалю: у праграму ўвайшлі прэзентацыі 50 моў, 6 лінгвістычных лекцый і 2 моўныя гульні. Упершыню прайшлі прэзентацыі армянскай, беларускай як замежнай, венгерскай, клінгонскай, латышскай, мальтыйскай, татарскай, эстонскай і кельцкіх моў, а таксама моў афрыкаанс, наваха, русенорск, сіндарын і скотс.
Акрамя таго, у гэтым годзе з'явіўся блок лекцый па беларусістыцы: упершыню Фестываль моў выйшаў за межы ўласна лінгвістыкі. У рамках гэтага блока былі прадстаўленыя 2 лекцыі пра гісторыю Мінска (пра легенды і некропалі), лекцыі пра паганскія традыцыі Беларусі і пра беларускую кніжную культуру. Нарэшце, на працягу ўсяго Фестывалю можна было наведаць кітайскую гарбатную цырымонію.

Колькасць наведвальнікаў ізноў павялічылася амаль у паўтары разы: Фестываль наведалі ўжо каля 750 чалавек.

Па выніках галасавання гледачоў найлепшымі прэзентацыямі моў аказаліся наваха Юрыя Зіміна (сярэдні бал 3,97 з 4 максімальна магчымых), іспанская Мікіты Моніча (3,95), кпеле Марыі Канашэнка (3,91) і клінгонская Кузьмы Смірнова (3,87). Найлепшай лекцыяй была прызнана лекцыя «Вандроўкі ў мінулае: легенды і гісторыі старога Менску» Паўла Дзюсекава (3,94) з блока беларусістыкі, а найлепшай лінгвістычнай лекцыяй стала «Какие бывают языковые реформы» Антона Соміна (3,78). Найвышэйшы сярэдні бал — 4,00 — набрала лекцыя Вольгі Залуцкай «Ад крыніцы да нябёсаў па каменнай сцежцы», аднак гэта вынік толькі паводле трох адзнак і таму не ўключаны ў статыстыку.

Самымі наведвальнымі ж прэзентацыямі традыцыйна сталі японская Акіры Фурусавы (164 чалавекі за два блокі) і іспанская Мікіты Моніча (141 чалавек), а таксама да іх дадаліся беларуская вачыма замежніка Рубена Бівальда з Дрэздэна (136 чалавек) і прэзентацыя кельцкіх моў Кузьмы Смірнова, якая сабрала адразу 116 чалавек за адзін блок! А кітайскую гарбатную цырымонію Уладзіміра Савінава за ўвесь дзень наведалі 90 чалавек — і прыкладна столькі ж не змаглі туды патрапіць з-за празмернай папулярнасці.

Інфармацыя пра III Мінскі фестываль моў:

Мовы і лекцыі
Расклад прэзентацый і лекцый
Арганізатары
Прэс-рэлізы і афішы

Фатаздымкі
Відэа

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License